1 кастрычніка 2023 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Віталя Сцяпанавіча Ракуця (1928–2012), вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі, хірурга, прафесара
Віталь Сцяпанавіч Ракуць нарадзіўся 1 кастрычніка 1928 г. у в. Падлессе Ляхавіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька Сцяпан Антонавіч і маці Алена былі простымі сялянамі, мелі траіх дзяцей, жылі на хутары каля в. Рамашкі. Жылі вельмі бедна, браты хадзілі на працу ў калгас, пілілі алешнік, каб разлічыцца з даўгамі.
3 сакавіка 2020 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Рыгора Паўлавіча Шораха (1930–2013), хірурга, доктара медыцынскіх навук, прафесара, акадэміка Беларускай акадэміі медыцынскіх навук, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь
Рыгор Паўлавіч Шорах нарадзіўся 3 сакавіка 1930 г. у вёсцы Налезнікі Жыцінскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Сцяпанкаўскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці)у сялянскай сям’і. Дзяцінства і юнацтва выпалі на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады, хлопчык імкнуўся да ведаў. У 1948 г. Рыгор скончыў сярэднюю школу, у 1954 г. — Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (МДМІ).